Ханінгаванне

Ханінгава́нне (англ.: honing ад hone літар. «тачыць») — спосаб размерна-чыставой апрацоўкі (даводкі) паверхняў металічных дэталяў (пераважна сценак адтулін) абразіўнымі брускамі.

Спосаб забяспечвае размерную апрацоўку 1—2 класу дакладнасці і 8—12 класу чысціні паверхні. Ханінгаваннем апрацоўваюць адтуліны дыяметрам 6—1500 мм і даўжынёю 10 мм — 20 м. Робіцца пасля шліфавання, чыставога або прэцізійнага расточвання, разгорткі або працягвання.[1]

Выконваецца на ханінгавальных станках, рабочы інструмент якіх — хон (ханінгавальная галоўка) з абразіўнымі брускамі. Пры апрацоўцы галоўка мае адначасова зваротна-паступальны і вярчальны рух.

Зноскі

  1. Звесткі паводле стану на сяр. 1970-х гг.

Літаратура

Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya