Хасэ Фернандэс дэ Вілья-Абрыль
Хасэ Фернандэс дэ Вілья-Абрыль-і-Калівара (ісп.: José Fernández de Villa-Abrille y Calivara; 12 снежня 1878[1] — 28 студзеня 1946[2]) — іспанскі ваенны дзеяч, дывізійны генерал[3][4]. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і афіцэра[5]. У 1896 годзе паступіў у пяхотную акадэмію. Па заканчэнні накіраваны на Філіпіны[1]. Падчас дзяржаўнага перавароту ў ліпені 1936 года, які прывёў да грамадзянскай вайны ў Іспаніі, узначальваў II арганічную дывізію (II División Orgánica). Злучэнне базавалася ў Севільі. Фернандас даведаўся аб падрыхтоўцы змовы за некалькі дзён да яе ажыццяўлення, але захаваў вернасць ураду. Аднак калі камандуючы генеральным штабам Хасэ Куэста Манерэа, выконваючы ўказанні паўстанцкага генерала Гансала Кейпа дэ Льяна, накіраваў 4000 байцоў на захоп Севільі, ні ён, ні многія яго падначаленыя не аказалі ніякага супраціву[6]. Нягледзячы на пасіўнасць генерал быў арыштаваны паўстанцамі[3]. У лютым 1939 года ваенна-палявы суд прыгаварыў яго да шасці гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне Фернандэс адбыў у Севільі[7] Памёр у пансіянаце на Карэра-дэ-Сан-Хероніма ў Мадрыдзе неўзабаве пасля вызвалення[8]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia