Хвіча Кварацхелія
Хвіча Кварацхелія (груз. ხვიჩა კვარაცხელია; нар. 12 лютага 2001, Тбілісі, Грузія) — грузінскі футбаліст. Уінгер зборнай Грузіі і французскага футбольнага клуба «Пары Сен-Жэрмен». Удзельнік чэмпіянату Еўропы 2024 года. Кар'ераФутболам пачаў займацца з шасці гадоў. Старт прафесійнай кар'еры адбыўся ў 2017 годзе ў тбіліскім «Дынама». Дэбютаваў за зборную Грузіі 7 чэрвеня 2019 года ў матчы супраць зборнай Гібралтара[2]. 15 февраля 2019 года перайшоў у маскоўскі «Лакаматыў»[3]. 6 ліпеня 2019 года падпісаў пяцігадовы кантракт з казанскім «Рубінам»[4]. У пачатку 2021 года выданне L'Equipe занесла яго спіс 50 найлепшых футбалістаў, якія нарадзіліся ў XXI стагоддзі[5]. Пасля ўварвання Расіі ва Украіну з дазволу ФІФА скасаваў кантракт з «Рубінам»[6] і далучыўся да «Дынама» Батумі[7]. 1 ліпеня 2022 года стаў гульцом італьянскага клуба «Напалі»[8]. 17 студзеня 2025 года падпісаў кантракт з «Пары Сен-Жэрмен» на тэрмін да 2029 года. Кварацхелія стаў першым грузінскім гульцом у гісторыі клуба[9]. Сям'яБацька Хвічы Кварацхеліі Бадры — былы нападаючы тбіліскага «Дынама», выступаў за розныя грузінскія і азербайджанскія футбольныя клубы, а потым быў трэнерам[10]. Хвіча Кварацхелія жанаты, мае сына[11]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia