Хелена Петэрсдатэр Странгэ
Хелена Петэрсдатэр Странгэ (дацк.: Helena Pedersdatter Strange; шведск.: Helena Pedersdotter Strange; у Швецыі таксама вядомая як каралева Элін; каля 1200 ― 1255) ― каралева-кансорт Швецыі, жонка караля Кнута II. Паходзіла з высакароднай сям’і Ульфельдаў. Яе бацькам быў дацкі рыцар Педэр Странгесан, маці ― Інгеборг Эсбернсдатэр з дынастыі Хвідэ, пляменніца дацкага арцыбіскупа Абсалона. Лічыцца, што Хелена выйшла замуж за Кнута, які займаў пасаду рэгента пры каралі Швецыі прыкладна ў 1225 годзе, хоць дакладны год іх шлюбу невядомы. Кнут быў рэгентам пры непаўналетнім каралі Эрыке XI з 1222 года і сам заняў трон у 1229 годзе. Хелена, або Элін, як яе называюць шведскія гісторыкі, такім чынам стала каралевай. Каралева Элін выкарыстоўвала тую ж самую пячатку на афіцыйных дакументах, што і яе муж: цікаўны факт, які сведчыць аб тым, што яна магла мець вялікі палітычны ўплыў у каралеўстве. У 1234 годзе яе муж памёр, і зрынуты кароль Эрык вярнуўся на сваю радзіму. Каралева-удава Элін выйшла замуж за двараніна Філіпа Лаўрэсана. У 1247 годзе яна стала сведкай таго, як яе сын ад першага шлюбу паўстаў супраць новага манарха, але пацярпеў няўдачу і быў пакараны ў 1248 годзе. Другі яе сын быў пакараны ў 1251 годзе, і ў тым жа годзе яна стала ўдавой. Памерла ў 1255 годзе. Дзеці
ПродкіЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia