Херсан Торэс
Хе́рсан То́рэс (ісп.: Gerson Torres; нар. 28 жніўня 1997) — кастарыканскі футбаліст, паўабаронца клуба «Эрэдыяна» і нацыянальнай зборнай Коста-Рыкі. Кар’ераКлубнаяТорэс пачаў займацца футболам у акадэміі клуба «Белен». Да асноўнай дружыны клуба далучыўся ў 2015 годзе, калі каманды трэнаваў Херарда Урэння. У красавіку дэбютаваў на прафесійным узроўні ў матчы айчыннага першынства супраць «Перэса Селедона», з'явіўшыся толькі на 22 хвіліны. Наступную частку года амаль не гуляў, але ў 2016 годзе замацаваўся ў складзе клуба. Першы гол за каманду забіў 18 студзеня 2016 года ў браму «Сапрысы», што, аднак, не забяспечыла клуба перамогу (2:1). Улетку таго ж голу далучыўся на правах арэнды да складу «Эрэдыяны», з якой таксама дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў КАНКАКАФ. У наступным сезоне Торэс знаходзіўся ў арэндзе ў мексіканскім клубе «Амерыка», але пасля паніжэння клуба ў лізе быў вымушаны сысці. Гульца перахапіў іншы мексіканскі клуб «Некакса», але там ён толькі вобмаль часу правёў на пляцоўцы. Па вяртанні ў «Эрэдыяну» паўабаронца замацаваўся ў асноўным складзе. МіжнароднаяІгрок дэбютаваў за нацыянальную зборную Коста-Рыкі 15 студзеня 2017 года ў пераможнай таварыскай сустрэчы супраць зборнай Беліза (3:0). Упершыню ўключыць мяч у браму сапернікаў, абараняючы колеры краіны, у матчы супраць зборнай Гандураса 16 лістапада 2021 года ў трэцім кваліфікацыйным раўндзе адбору КАНКАКАФ да чэмпіянату свету 2022 года[4]. Гэта дазволіла гандурасцам атрымаць важкую перамогу з лікам 2:1. Дасягненні«Эрэдыяна»:
«Некакса»:
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia