Херсонскі дзяржаўны аграрна-эканамічны ўніверсітэт
Херсонскі дзяржаўны аграрна-эканамічны ўніверсітэт — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Херсоне. Агульная характарыстыкаЗаснаваны як земскае сельскагаспадарчае вучылішча ў 1874 годзе. З 1919 года - Херсонскі сельскагаспадарчы інстытут, з 1920 года - тэхнікум. У 1928 годзе тэхнікум быў рэарганізаваны ў Херсонскі сельскагаспадарчы інстыту імя А. Д. Цурупы. У 1998 годзе ВНУ атрымала сваю сучасную назву. Ва універсітэце сёння працуе 300 навукова-педагагічных работнікаў, у тым ліку: 1 акадэмік, 3 члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі аграрных навук Украіны, 27 дактароў навук, прафесараў, 183 кандыдатаў навук, дацэнтаў. Супрацоўнікамі ўніверсітэта атрымана 300 патэнтаў і больш за 200 аўтарскіх пасведчанняў. Матэрыяльна-тэхнічная база ўніверсітэта ўключае 5 навучальных карпусоў, 5 інтэрнатаў, навуковую бібліятэку, два музея, спартыўны комплекс, водную станцыю на Дняпры, базу адпачынку «Колас» на беразе Чорнага мора і інш. Факультэты
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia