Хмызняковы смоўж

Хмызняковы смоўж
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Fruticicola fruticum O. F. Müller, 1774


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  326384
EOL  4893196

Хмызняковы слімак або хмызняковы смоўж (Fruticicola fruticum) — беспазваночная жывёла падкласу лёгачных малюскаў класу бруханогіх.

Апісанне

Ракавіна бурштынава-жоўтая, памер і форма як у вінаграднага смаўжа. Цела падзяляецца на галаву, тулава і нагу. На галаве 2 пары шчупальцаў. На канцах адной пары размешчаны вочы, з дапамогай якіх смоўж адрознівае прадметы на адлегласці некалькіх сантыметраў, на другой пары — органы нюху і дотыку. Улоўлівае пах корму і полавага партнёра на адлегласці да 1,5—2 м.

Пашырэнне

Пашыраны ў Паўночнай Азіі. У малакафаўне Беларусі адзначаецца рэдка, адзіны прадстаўнік сямейства Bradybaenidae, рэліктавы від антрапагенавага перыяду. Жыве ў вільготных, пераважна альховых, лясах, у зарасніках крапівы, падбелу і іншых травяністых раслін.

Асаблівасці біялогіі

Раслінаедны.

Гермафрадыт. Апладненне перакрыжаванае. Яйцы адкладвае ў глебу.

Зімой у спячцы ў лясным подсціле. Адтуліна ракавіны зімой закрыта слізістай плеўкай.

Корм для дзікоў, жаб. Ворагі — драпежныя лічынкі жукоў. Прамежкавы гаспадар некаторых гельмінтаў млекакормячых.

Працягласць жыцця 5—6 гадоў.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya