Ходасы (возера)
Хо́дасы — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Знаходзіцца ў басейне ракі Мядзелка за 11 км на паўночны захад ад Мядзела[1], за 0,5 км на паўночны захад ад вёскі Расохі[1]. Належыць да групы Мядзельскіх азёр. Плошча возера складае 0,105[1] км². Найбольшая глыбіня возера — 9,3 м. Даўжыня Ходасаў складае 0,7 км, найбольшая шырыня — 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 1,65 км. Аб'ём вады ў возеры складае 0,36 млн м³, плошча вадазбору возера 0,9 км². Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны возера маюць вышыню 7—10 метраў, на поўначы і поўдні — да 15 метраў. Схілы знаходзяцца пад хмызняком, у верхняй частцы разараныя. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны, часткова нізкія, забалочаныя. Уздоўж берагоў возера зарастае. Ходасы злучаныя пратокай з возерам Расохі. З возера выцякае ручай у раку Мядзелка. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia