Хойт Вандэнберг
Хойт Сенфард Вандэнберг (англ.: Hoyt Sanford Vandenberg; 24 студзеня 1899 — 2 красавіка 1954) — генерал ВПС ЗША, дырэктар ЦРУ (1946—1947), начальнік штаба ВПС (1948—1953). Вучыўся ў лётных школах у Брукфілд (1924) і Келіфілд (1924), тактычнай школе ВПС (1935). З 1939 г. служыў у аддзеле планавання штаба ВПС. З пачатку вайны прызначаны афіцэрам па аператыўных пытаннях і баявой падрыхтоўцы штаба ВПС. У чэрвені 1943 накіраваны ў Вялікабрытанію для арганізацыі ВПС у Паўночнай Афрыцы. Браў удзел у стварэнні 12-га авіяцыйнага злучэння. З 1943 — начальнік штаба Паўночна-Заходніх афрыканскіх стратэгічных сіл. З ліпеня 1945 — памочнік начальніка штаба ВПС ЗША. Са студзеня 1946 — дырэктар разведкі Ваеннага дэпартамента Генштаба. З 1948 — начальнік штаба ВПC. Выйшаў у адстаўку ў 1953. ПамяцьІмя генерала насіў карабель ВМС ЗША. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia