Хоціна (возера, Лепельскі раён)
Хо́ціна — возера ў Беларусі, у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ула, прыкладна за 7 км у напрамку на ўсход ад горада Лепель каля вёсак Ірынполле і Малое Жэжліна. Плошча паверхні возера 0,18 км². Даўжыня 1,09 км, найбольшая шырыня 0,23 км. Даўжыня берагавой лініі 2,3 км найбольшая глыбіня 2,4 м, сярэдняя 1,7 м. Аб’ём вады 0,3 млн м³. Плошча вадазбору 52 км². Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй ад 8—9 (на поўначы і паўночным захадзе) да 10—12 метраў, стромкія. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі возера сплавінныя. Уздоўж паўднёва-усходняга і паўночна-ўсходняга берагоў забалочаная, месцамі тарфяністая пойма шырынёй ад 10—15 да 100—150 м. Дно возера выслана гліністым ілам і крэменязёмістым сапрапелем. У возеры водзяцца шчупак, лешч, лінь, карась, акунь, плотка і іншыя рыбы. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia