Храм у гонар абраза Божай Маці «Усіх гаротных Радасць» (Мінск)
Храм у гонар абраза Божай Маці «Усіх гаротных Радасць» — мураваны праваслаўны храм у горадзе Мінску. Храмавы комплекс памяці ахвяр чарнобыльскай катастрофы. Знаходзіцца на вул Прытыцкага. Гісторыя![]() Будаўніцтва царквы пачата ў жніўні 1994 годзе паводле праекта архітэктара М. Дзятко. У дзень прастольнага свята 6 лістапада 1994 года мітрапаліт Філарэт здзейніў малебен на пачатак будаўніцтва сабора і залажыў у яго падмурак капсулу з памятнай граматай. АрхітэктураАўтары праекта комплексу архітэктар М. Дзятко і настаяцель храма, член Саюза архітэктараў Беларусі І. Карасцялёў. У аснову архітэктурна-мастацкай трактоўкі пакладзены царкоўна-візантыйскі стыль. Храм вырашаны ў традыцыях старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Пяцікупальны 4-стоўпны сабор умяшчальнасцю ў 1000 вернікаў завершаны сферычным купалам. У традыцыях старажытнабеларускага царкоўнага дойлідства ў дэкаратыўнай апрацоўцы храма выкарыстана кераміка. Высока ўзняты на цокальны паўпаверх храм артымаў магчымасць мець пад сабой малую хрысцільную царкву. На сценах храма адзначаны на асабістых плітах назвы гарадоў і вёсак, трапіўшых пад чарнобыльскую бяду. У храме прыдзелы ў імя прападобнага Серафіма Сароўскага (размешчаны ў крыпце) і ў імя велікамучаніка Панцеляімана — глыбока шаноўнага ў народзе лекара[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia