Храм у гонар мучаніка немаўляці Гаўрыіла Беластоцкага (Іўе)
Храм у гонар мучаніка немаўляці Гаўрыіла Беластоцкага — мураваны праваслаўны храм у горадзе Іўе Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на вул. 1 мая, 67. Гісторыя![]() У 1993 годзе была зарэгістравана праваслаўная грамада. У 1992 годзе будынак дзіцсада быў перададзены праваслаўнай грамадзе. Будаўніцтва храма было распачата ў 1994 годзе. Да 1995 года будынак быў перабудаваны пад храм. 18 чэрвеня 1995 года епіскапам Канстанцінам храм быў асвячоны. У 2008 годзе на храме былі перароблены купалы і збудавана новая званіца[1]. АрхітэктураУзведзена паводле канона старажытнарускага праваслаўнага 3-часткавага храма: кубападобны асноўны аб’ём пад 4-схільным дахам, 2-ярусная шатровая званіца над прытворам, гранёная апсіда; над усімі часткамі пастаўлены цыбулепадобныя купалы на 8-гранных барабанах. Прамавугольны ўваходны праём абрамлены арачным парталам. Фасады крапаваны лапаткамі, фігурнымі нішамі. У інтэр’еры на 3-ступенчатай салее пастаўлены драўляны 2-ярусны іканастас[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia