Хроніка Лівоніі (Вартберг)

«Хроніка Лівоніі» -- хроніка, складзеная Германам Вартбергам[1] у канцы 14 ст.

У хроніцы былі выкарыстаны творы папярэднікаў Вартберга (напрыклад, Малодшая рыфмаваная хроніка), а таксама шматлікія граматы і канцылярскія матэрыялы з ордэнскага архіва. Падзеі даведзены да 1378. Вартберг быў апалагетам Ордэна, і ў хроніцы пісаў аб вялікіх заслугах і бескарыслівых подзвігах Ордэна на славу хрысціянства, апраўдваў гвалт і разбой з боку Ордэна.

Зноскі

  1. Герман Вартберг: капелан Лівонскага ордэна ў 14 ст., выхадзень з Вестфаліі.

Літаратура

  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я. Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. — ISBN 985-417-858-7.. С.34,35.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya