Хрыстос прызямліўся ў Гародні (фільм)
«Хрысто́с прызямлі́ўся ў Гаро́дні» або «Жыціе і ўзнясенне Юрася Братчыка» — фільм кінастудыі «Беларусьфільм», зняты ў 1967 і адноўлены ў 1989 годзе. Сцэнарый фільма быў асновай для рамана Уладзіміра Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Толькі ў 1989 годзе фільм адноўлены і паказаны публічна. СюжэтУ старадаўнія часы голаду і татарскіх набегаў акцёр-сатырык Юрась Братчык з’яўляецца перад народам у абліччы Хрыста, і народ верыць у цуд. Гэтым вырашае скарыстацца хітры манах Басяцкі. Юрася і яго сяброў — «апосталаў» арыштоўваюць па загадзе кардынала, грыміруюць, апранаюць у адпаведныя адзенні і выводзяць да народа. Галодны люд пачынае маліць пра хлеб, і Юрась вядзе натоўп да засекаў багацеяў. Збегшы ад кардынала, Юрась з сябрамі хаваецца ў жаночым кляштары. З дапамогай народу яны разбіваюць і татараў, і войска кардынала. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia