Хіджра

Хіджра (араб. هجرة‎ — «перасяленне») — пераезд прарока Мухамеда з Меккі ў Медыну ў 622 годзе. У гонар гэтай падзеі год Хіджры абвешчаны пачаткам мусульманскага летазлічэння, якое таксама называецца Хіджра. У адпаведнасці з мусульманскім месяцавым календаром у лістападзе 1980 года завяршыўся 1400 год Хіджры і пачалося XV стагоддзе. Дата шырока адзначалася ў мусульманскім свеце і выкарыстоўвалася рэлігійнымі арганізацыямі для пашырэння ісламу.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya