ХіральнасцьХіральнасць (кіральнасць) (англ.: chirality, ад стар.-грэч.: χειρ — «рука») — адсутнасць сіметрыі адносна правага і левага боку. Напрыклад, калі адлюстраванне аб'екта ў ідэальным плоскім люстры адрозніваецца ад самога аб'екта, то аб'екту ўласцівая хіральнасць. ГісторыяУпершыню ўласцівасць хіральнасці выяўлена Луі Пастэрам ў 1848[1], які даследаваў розныя солі водарастваральных злучэнняў з дапамогай рассейвання палярызаванага святла. Сам тэрмін сфармуляваны ў 1884 годзе Уільямам Томсанам. Ужыванне Тэрмін «хіральнасць» шырока выкарыстоўваецца ў стэрэахіміі, у тэорыі струн, у квантавай фізіцы і іншых навуках. У хімііХіральнасць ляжыць у аснове канцэпцыі энантыятрапіі — дыястэрэатапіі. Хімічна аднолькавыя атамы ці групы хіральнай малекулы анізахронныя і праяўляюцца як розныя ў спектрах ЯМР, іх называюць дыястэрэатопнымі. Такія групы ў ахіральнай малекуле энантыятопныя і становяцца анізахроннымі пры ўзаемадзеянні з знешняй хіральнай малекулай, напрыклад растваральніка. З прычыны таго што амаль усе біямалекулы хіральныя, хіральнасць мае вырашальнае значэнне пры сінтэзе складаных злучэнняў, якія валодаюць фармакалагічнымі ўласцівасцямі. Энантыясэлектыўны сінтэз аптычна актыўных біялагічна актыўных злучэнняў называецца хіральным сінтэзам. Хіральнасць гуляе важную ролю таксама пры сінтэзе рэгулярных палімераў, вадкіх крышталяў, матэрыялаў для нелінейнай оптыкі, сэгнетаэлектрыкаў і інш. Магчыма ўявіць сабе «люстраны свет» з пункту гледжання біялогіі. У фізіцыХіральнасць — уласцівасць фізікі элементарных часціц, якая складаецца ў адрозненні правага і левага. У матэматыцыХіральнасць ў геаметрыі — уласцівасць фігуры не сумяшчацца са сваім люстраным адлюстраваннем з дапамогай пераносаў і паваротаў. Зноскі
Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia