Х’юстанскі ўніверсітэт
Х’юстанскі ўніверсітэт (англ.: University of Houston) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Х’юстан у штаце Тэхас. Агульная характарыстыкаВучэльня была створана ў 1927 годзе як Х’юстанскі малодшы каледж. У 1934 годзе каледж быў рэарганізаваны ў чатырохгадовую навучальную ўстанову і перайменаваны ў Х’юстанскі ўніверсітэт. Сёння ён з'яўляецца трэцім па велічыні універсітэтам у Тэхасе, штогод прысуджаючы амаль 11 000 акадэмічных і навуковых ступеняў. Універсітэцкі кампус, які ў асноўным знаходзіцца на паўднёвым усходзе Х’юстана, займае 3,62 км2. Х’юстанскі ўніверсітэт таксама з'яўляецца галаўной установай аднайменнай універсітэцкай сістэмы. Амаль 88% студэнтаў паходзяць з Тэхаса і 9% з'яўляюцца замежнымі студэнтамі, якія прадстаўляюць больш за 130 краін свету. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю і штогод выдаткоўвае каля 240 мільёнаў долараў на даследаванні. Універсітэт кіруе больш чым 35 навукова-даследчымі цэнтрамі і інстытутамі ў такіх галінах, як звышправоднасць, камерцыялізацыя і даследаванне космасу, біямедыцынскія навукі і інжынерыя, энергетыка і прыродныя рэсурсы, а таксама штучны інтэлект. Універсітэт уносіць у эканоміку Тэхаса больш за 6,4 мільярда долараў штогод, адначасова ствараючы каля 62 000 працоўных месцаў. Структура
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia