Цалаванне Іаакіма і Ганны (Басценавічы)
Цалаванне Іаакіма і Ганны — абраз сярэдзіны XVIII стагоддзя са Свята-Успенскай царквы ў в. Басценавічы Мсціслаўскага раёна. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь[1]. СюжэтЛя шэрых з чорным раслінным арнаментам з аканфам калон, якія сімвалізуюць залатыя вароты Іерусаліма , стаяць павернутыя да цэнтра Іаакім у зялёным хітоне, карычневым гімаціі, у сандалях і Ганна ў сінім хітоне, цёмна-чырвоным плашчы з белай хусткай на галаве і ў чырвоных туфлях. З грудзей Іаакіма і Ганны вырастаюць два зялёныя сцяблы, увенчаныя белай лілеяй, на якой у залатым пучку прамянёў стаіць Марыя ў сінім хітоне, цёмна-чырвоным плашчы. У карычнева-чырвоным прарыве воблакаў — Саваоф , выдзелены трохвугольным німбам, у выглядзе голуба — Святы Дух. Пазалочаны фон з раслінным ляпным арнаментам, зялёным пейзажам раздзелены калонамі. Карычнева-зялёны позем расчэрчаны чырвонымі лініямі. ПаходжаннеАбраз выяўлены ў 1920 годзе ва Успенскай царкве в. Басценавічы Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці[2]. Ікона раскрыта ў Дзяржаўнай цэнтральнай мастацкай рэстаўрацыйнай майстэрні І. М. Громавай, В. О. Кірыкавым, В. В. Філатавым , Ф. А. Мадоравым, Л. І. Пятрэнкам, М. М. Памяранцавым у 1954—1956 гадах (Масква). Сталярная работа выканана А. П. Ягоравым[2]. Выстаўкі
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia