Царква Казанскай Маці Божай (Акалова)
Царква Казанскай Маці Божай — драўляны праваслаўны храм у вёсцы Акалова Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Гісторыя12 сакавіка 2002 года мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт асвяціў пачатак будаўніцтва тутэйшай царквы. 27 кастрычніка мітрапаліт Філарэт наведаў прыход, дзе правёў літургію і асвяціў званіцу. Будаўніцтва храма была скончына ў 2004 годзе. 1 чэрвеня 2006 года настаяцелем храма быў прызначаны святар Сергій Барылюк[1]. АрхітэктураВырашана ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства. Цэнтральны адкрыты зруб «з астаткам» аб’ядноўвае кубападобную малітоўную залу і ніжэйшыя на некалькі вянцоў бабінец і апсіду. Да фасада далучаны прытвор, над якім узведзена 2-ярусная 4-гранная званіца, завершаная самкнутым сферычным купалам з крыжом. Шатровы дах цэнтральнага зруба завершаны цыбулепадобнай галоўкай. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з 3-граннымі перамычкамі ў простых дашчаных ліштвах[2]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia