Царква Казанскай Маці Божай (Парэчча)
Царква Казанскай Маці Божай — праваслаўная царква, размешчана ў цэнтры в. Парэчча (Гродзенскі раён). ГісторыяПабудавана ў 1901 годзе з дрэва як царква-школа на месцы храма, які згарэў у 1846 г. АрхітэктураПрамавугольны ў плане гарызантальна выцягнуты будынак пад вальмавым дахам, у цэнтры якога надбудаваны чацвярык з цыбулепадобным купалам на цыліндрычным барабане. З боку галоўнага фасада ўзвышаецца чатырохгранная шатровая званіца. Цыбулепадобная галоўка завяршае вальмавы дах прамавугольнага прыруба апсіды з бакавымі рызніцамі. Бравенчатыя сцены раўнамерна прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах і расчлянёны брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Інтэр’ерУнутры храма вылучаны папярочны неф і вузкі бабінец, па баках якога былі размешчаны класы царкоўна-прыходскай школы. Прыпісная капліцаМаецца прыпісная капліца ў імя святога мучаніка немаўляці Гаўрыіла Беластоцкага на могілках в. Рыбніца. Капліца была асвечана 16 жніўня 2014 г. архіепіскапам Гродзенскім і Ваўкавыскім Арцеміем. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia