Царква Пакрова Багародзіцы (Дудзічы)
Царква Пакрова Багародзіцы — колішні храм у Дудзічы Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. ГісторыяВёска Дудзічы ў рэлігійным жыцці Беларусі вядомая з ХVII стагоддзя. Гэта месца з'яўлялася адным з паломніцкіх цэнтраў, дзякуючы шырокавядомаму ў той час цудатворнаму вобразу Божай Маці «Дудзіцкай». Абраз Божай Маці, паводле падання, з'явіўся на беразе ракі Пціч ля вёскі Дудзічы Ігуменскага павета на хвоі, на месцы згарэлай царквы. У 1780 г. абраз быў змешчаны ў адбудаваную уніяцкую Свята-Пакроўскую царкву. Мясцовы памешчык Юзаф Прозар з жонкай Аляксандрай Заранка-Гарбоўскай неаднаразова ахвяравалі храму грашовыя сродкі і зямельныя надзелы. Вялікая колькасць паломнікаў, як праваслаўных, так католікаў і уніятаў, збіралася з усяго Заходняга краю на свята Пакрова да абраза Прасвятой Божай Маці. Ад іконы вернікі атрымлівалі розныя ацаленні, пра што сведчаць згадкі (пасярэбраныя падвескі да абраза і хрэсныя хады на каленях з абразом вакол царквы). 24 лютага 1891 г. царква і абраз былі знішчаны пажарам, але святыню замяніла яе дакладная копія, якая захоўвалася ў адным набожным сямействе. У часы Другой сусветнай вайны Дудзіцкая Пакроўская царква ў апошні раз паслужыла людзям. У час баявых дзеянняў савецкія артылерыйскія назіральнікі занялі ўзвышша над мясцовасцю — царкоўную званіцу і адтуль карэкціравалі агонь артылерыі. Каб перашкодзіць гэтаму, нямецкія войскі сканцэнтравалі ўвесь агонь на царкве. Храм згарэў, а разам з ім знік і цудатворны абраз. Гл. таксамаСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia