Царква Пакрова Божай Маці (Дубічы)
Царква Пакрова Божай Маці ў Дубічах — парафіяльная праваслаўная царква. Яна належыць да благачынія Кляшчэлі варшаўска-бельскай дыяцэзіі Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Існуючая сёння царква была пабудавана ў 1946-1954 гадах і асвечана 14 кастрычніка 1955 года. Уяўляе сабой драўляны ашалёваны будынак трохзрубавай канструкцыі. Над ганкам узвышаецца вежа-званіца. Цынкавы дах. Вежа ўвянчаная купалам. Іканастас зроблены ў 1992 годзе (папярэдні быў перанесены ў царкву ў Ялонцы). На пачатку 1990-х гадоў царква была цалкам адрамантаваная. ГісторыяПершая царква была пабудавана ў 1593 годзе, што пацвярджае прывілей Жыгімонта II Аўгуста. Наступная пісьмовая згадка пра царкву ў 1727 годзе. Сённяшняя царква (на падмурку папярэдняй царквы 1729 года, згарэўшай у 1941 годзе) была пабудаваная дзякуючы шчодрасці мясцовага насельніцтва. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia