Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы (Паланка)
Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы (рум.: Biserica de lemn „Acoperemântul Maicii Domnului”) — праваслаўны храм у с. Паланка Кэлэрашскага раёна Малдовы. Размешчана на могілках. Помнік архітэктуры, рэгістрацыйны нумар 197[1]. ГісторыяЦарква Покрывы Багародзіцы была пабудавана з ўкраінскай лістоўніцы ў канцы XVIII стагоддзя. У 1825 годзе яна была перанесена на могілкі сяла Паланка на мураваны падмурак[2]. Паводле іншых звестак, Свята-Пакроўская царква пабудавана ў 1847 годзе[1]. Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы паклала пачатак купальным драўляным храмам у Малдове. У яе абліччы прыкметны рысы барока[3]. Царква функцыянавала да 1944 года, пакуль не была зачынена. Занядбаны храм разбураўся, пакуль не быў адноўлены ў 2007 годзе і перанесены ў непасрэдную блізкасць да могілак, побач з вясковым пансіёнам і музеем рамёстваў «Каса Пэрынцяскэ» (Бацькоўскі дом)[2]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia