Царква Раства Багародзіцы (Грэск)
Царква Раства Багародзіцы — царква ў Грэску Слуцкага раёна Мінскай вобласці. ГісторыяГрэская Царква Раства Багародзіцы — царква ўпершыню згадваецца ў 1590 годзе. Пасля Берасцейскай уніі стала грэка-каталіцкаю царквою. Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай ў 1793 годзе і далучэння Случчыны да Расійскай імперыі царква і яе парафія былі пераведзены ў праваслаўе. Гэтак у 1795 годзе былі далучаны да праваслаўе прыпісныя цэрквы ў вёсках Ануфровічах і Куліках, а ў 1800 годзе да праваслаўя далучылі самую Царкву Раства Багародзіцы [1]. У 1848 годзе ў выніку пажару царква згарэла, пасля чаго быў пабудаваны новы будынак яе. У 1933 бальшавікі зруйнавалі царкву [2]. Святар Уладзімір Ляляўскі, які працаваў у храме з 1917 года — арыштаваны і прысуджаны [3]. СучаснасцьУ 1998 годзе ў будынку колішняга кінатэатра адчыненая парафія Царквы Раства Багародзіцы [4]. Цікавыя фактыУ Царкве Раства Багародзіцы ад 2002 года міраструменяць цудадзейны абраз Казанскай Маці Божае [5] і рэпрадукцыя абраза «Неспатольны Кубак» [6]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia