Царква Раства Хрыстова (Вялікае Сціклева)
Царква Раства Хрыстова — мураваны праваслаўны храм у в. Вялікае Сціклева Мінскага раёна Мінскай вобласці. ГісторыяПабудавана ў 1996 годзе. Архітэктар храма Мікалай Іосіфавіч Лук’янчык. АрхітэктураПабудавана з цэглы ў традыцыях рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана кубападобным аб’ёмам, завершаным магутным цыліндрычным светлавым барабанам пад цыбулепадобным купалам. Над папярочным прытворам надбудавана цыліндрычная званіца, завершаная 3-ярусным арачным каскадам і макаўкай. Усходні фасад завершаны паўкруглай апсідай пад конхавым пакрыццём. Асноўная архітэктурная тэма — закамарна-арачнае вырашэння фасадаў і іх бочкавае перакрыцце. Сцены прарэзаны вузкімі вертыкальна цягнутымі аконнымі праёмамі. Уваход вырашаны арачным рундуком пад бочкавым перакрыццем. Перад храмам пастаўлена драўляная шатровая каплічка ў стылі Рускай Поўначы[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia