Царква Роўнаапостальных Канстанціна і Алены (Валожын)
Царква Роўнаапостальных Канстанціна і Алены — праваслаўны храм у г. Валожын (Валожынскі раён). Размешчана ў цэнтры горада па вул. Савецкай. Помнік народнага дойлідства з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана ў 1866 г. здрэва. Архітэктура![]() Царква ўяўляе сабой крыжападобны ў плане храм з двух'яруснай чацверыковай шатровай званіцай з франтальнага фасада. Над сяродкрыжжам узвышаецца двух'ярусны васьмігранны барабан, завершаны, як і званіца, шатром з макаўкай. На гарызантальна ашаляваных сценах блакітнай афарбоўкі вылучаюцца пабеленыя ліштвы высокіх арачных аконных праёмаў. Малітоўная зала перакрыта васьмігранным самкнутым скляпеннем на ветразях, у яе прастору шырокімі прасветамі адкрываюцца бакавыя прыдзелы, апсіда і бабінец. У 1990-я гг. злева ад храма пастаўлена драўляная капліца — прамавугольны ў плане будынак пад двухсхільным дахам з купалам па цэнтры. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia