Царква Рызапалажэння Прасвятой Багародзіцы (Груздава)
Царква ў гонар Рызапалажэння Прасвятой Багародзіцы — драўляны праваслаўны храм у вёсцы Груздава Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці, помнік беларускага народнага дойлідства. ГісторыяУ паўднёвай частцы вёскі. Пабудавана ў 1871 годзе з дрэва на месцы зруйнаванай мураванай уніяцкай царквы. З 1990-х гадоў дзейнічае. АрхітэктураПомнік народнага дойлідства з элементамі архітэктуры класіцызму. Чатырохчасткавая падоўжна-восевая кампазіцыя складаецца са званіцы, бабінца, прамавугольнага зруба малітоўнай залы, трохграннай апсіды. Усе аб'ёмы вылучаны асобнымі гонтавымі дахамі: двухсхільны над асноўным аб'ёмам і бабінцам, вальмавым над апсідай, шатровым над званіцай. Франтон даха асноўнага аб'ёму завершаны макаўкай. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі. Зала храма перакрыта драўляным цыліндрычным скляпеннем, якое абапіраецца на кансольныя выступы бакавых сцен. Над уваходам на 2 слупах размешчаны хоры. У храм прыхаджанамі вернуты цудатворны абраз «Маці Божая», які, паводле падання, з’явіўся тут у 1433 годзе. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia