Царква Святога Іаана Хрысціцеля (Віцебск)
Царква Святога Іаана Хрысціцеля — помнік архітэктуры пачатку XIX стагоддзя ў Віцебску. Знаходзілася ў прадмесці Задунаўі, на Задунаўскай вуліцы[заўв 1]. Твор архітэктуры класіцызму. У 1839 храм быў перададзены Маскоўскаму патрыярхату, пасля чаго помнік да непазнавальнасці перабудавалі ў маскоўскім стылі. У 1950-я царкву зруйнавалі савецкія ўлады. ГісторыяВялікае Княства Літоўскае![]() Першая драўляная царква Яна Хрысціцеля знаходзілася на беразе ручая Дуная і ўпершыню ўпамінаецца ў інвентары 1618.
Пад уладай Расійскай імперыіПасля першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. У канцы XVIII ст. драўляны будынак царквы згарэў у пажары. У 1808—1818 гадах вялося будаванне мураванай царквы. У вайну 1812 года будынак зруйнавалі. У 1813—1819 годзе на цяперашнім месцы збудавалі новую мураваную царкву, пазней — мураваную званіцу. ![]() Пасля ліквідацыі Грэцка-каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 расійскія ўлады адабралі будынак царквы ў Святога Пасаду і перадалі яго Урадаваму сіноду Расійскай імперыі. Пазней царкву да непазнавальнасці перабудоўвалі. Мела прыпісныя цэрквы: мураваную Мікольскую Завіцбенскую, драўляны Пакроўскую ў Пушкарцове і Міхайлаўскую ў Скуловічах. Найноўшы часУ 1930-я савецкія ўлады зачынілі царкву. У Другую сусветную вайну будынак царквы быў пашкоджаны. У 1950-я савецкія ўлады зруйнавалі гэты помнік архітэктуры. АрхітэктураПомнік архітэктуры класіцызму. Царква мела крыжова-купальны план. Над сяродкрыжжам узвышаўся купал. Галерэя
Заўвагі
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia