Царква Святога Іаана Хрысціцеля (Пціч)
Царква Святога Іаана Хрысціцеля — храм у в. Пціч Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Царква знаходзіцца на тэрыторыі музея «Дудуткі». З 2015 года ўваходзіць у 2-ую Пухавіцкую благачынную акругу[1].
ГісторыяІдэя будаўніцтва праваслаўнай царквы ў музеі «Дудуткі» нарадзілася ў 2006 годзе. Заснавальнікі музея і калектыў прынялі рашэнне стварыць прыход і запрасіць праваслаўнага святара ў музей для арганізацыі жыццядзейнасці царкоўнай абшчыны. Асноўнай мэтай рэалізацыі гэтай ідэі ў музеі было прыцягненне працаўнікоў музейнага комплекса, жыхароў навакольных вёсак і гасцей узея да духоўнай гісторыі беларускага народа, адраджэння культурнай спадчыны праваслаўных абшчын Пухавіцкай зямлі. У тым жа 2006 годзе было выдзелена часовае памяшканне ў прылеглай да музея вёсцы Пціч для правядзеннянабажэнстваў паводле праваслаўнага абраду. Святар Яўген Грамыка, які быў накіраваны епархіяльным упраўленнем Беларускага экзархата, 27 лістапада 2006 г. здзейсніў першую Боскую Літургію ў часовым памяшканні Царквы. Акрамя набажэнстваў, у царкве сталі здзяйсняцца споведзь і прычасце, хрышчэнне, вянчанне. Неўзабаве, 16 лютага 2007 г., музейны комплекс наведаў Мітрапаліт Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, які асвяціў крыж на месцы будучага будаўніцтва новага храма. З мая 2007 года пачалося ўзвядзенне новага храма. Храм быў узведзены амаль за год. 27 красавіка 2008 г. адбылося першае набажэнства. Асвячэнне Храма адбылося 7 ліпеня 2008 года. Асвячэнне прастола царквы здзейсніў Мітрапаліт Філарэт у прысутнасці святароў пухавіцкіх парафій, таксама былі запрошаны святары з Мінска. Асаблівая ўвага была аддадзена гасцям з Чарнагорыі, з манастыра г. Цэцін, манахам, якія прывезлі і перадалі ў дар Царкве абраз з часцінкамі мошчаў св. Іаана Хрысціцеля. Пры асвячэнні Храма прысутнічалі вернікі, ахвярадаўцы, работнікі музея, госці, пасол Сербіі ў Беларусі. АрхітэктураВажным дадаткам да добраўпарадкавання Храма стаў выраб і ўстаноўка іканастаса, асноўны дэкор якога выкананы з саломы прыёмамі народнага саломапляцення. Аўтарам дызайну і вытворцам з’яўляецца Салдатава Вера Яўгенаўна. Асаблівае захапленне выклікаюць саламяныя царскія вароты. Створкі і верхняя частка брамы — усё выканана з саломы. Тугія вітыя жгуты аздабляюць іканастасныя ўстаўкі. Унутры жгутоў — плеценыя квадраты. Па-над жгутамі рассыпаюцца плеценыя ўзоры з ланцужкоў маленькіх ромбікаў, якія фарміруюць саламяныя крыжы ўнізе, пасярэдзіне і зверху. Галерэя
Гл. таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia