Царква Святога Мікалая (Рэдэўць)
Царква Святога Мікалая — праваслаўны храм у г. Рэдэўць, Румынія. Царква з’яўляецца часткай манастыра Багдана Гісторыя![]() Царква была пабудавана каля 1360 года ваяводай Багданам I (1359—1365), як падзяка Богу за перамогу ў барацьбе за стварэнне незалежнай Малдаўскай дзяржавы, з’ўляецца найстарэйшай культавай мураванай пабудовай у Малдове, якая захавалася ў першапачатковым выглядзе. Асвячона ў 1364 годзе. У часы кіравання Аляксандра Добрага царква становіцца рэзідэнцыяй рэдэўцкіх епіскапаў, які жылі ў манастыры. ПахаванніУ царкве пахаваны кіраўнікі Малдаўскага княства і члены кіруючай дынастыі да часоў Аляксандра Добрага, сярод якіх малдаўскія гаспадары Багдан I, Лацку , Штэфан I , Раман I , Багдан, брат Аляксандра Добрага і Багдана , яго сын. У прытворы царквы тры магілы: Станы, жонкі Багдана III і маці Штэфэніцэ Водэ , і магіла Анастасіі, дачкі Лацку. Перад дзвярамі ў прытвор знаходзіцца надмагілле біскупа Іаанікія, які памёр у 1504 годзе.
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia