Царква Святой Маргарыты Антыяхійскай (Копчаны)
Царква Святой Маргарыты Антыяхійскай (славацк.: Kostol svätej Margity Antiochijskej) — адзіны помнік архітэктуры, які, як мяркуецца, захаваўся з часоў Вялікай Маравіі. Размешчаны недалёка ад славацкай вёскі Копчаны. Царква пабудавана ў IX або X стагоддзі, першае ўпамінанне ў 1392 годзе. Вакол царквы было размешчана некалькі маленькіх вёсак; пачынаючы з XIII стагоддзя людзі паступова пакідаюць гэтыя месцы. Царква працягвала працаваць аж да XVIII стагоддзя, у той час у Копчанах пачала будавацца новая царква. Царква пабудавана ў раманскім стылі, у XIII стагоддзі была перабудавана з элементамі готыкі. Яна мае даволі шмат нетыповых для таго часу дэталей, такіх, напрыклад, як арыгінальныя аконныя праёмы, знакі, высечаныя на каменным фасадзе, і шэраг іншых. У 1995 годзе царква была абвешчана нацыянальным культурным помнікам і прапанавана на ўнясенне ў спіс Сусветнай спадчыны. Даследаванні царквы![]() ![]() Першыя археалагічныя раскопкі царквы і яе наваколля пачаліся ў 1964 годзе. У ходзе даследаванняў у 2004 годзе каля царквы былі выяўлены ювелірныя вырабы і тры магілы часоў Вялікай Маравіі, якія і дапамаглі вызначыць час будаўніцтва царквы[2]. Магілы былі зроблены ўжо з улікам размяшчэння царквы, але пры гэтым утрымлівалі засохлыя кавалачкі будаўнічага раствора з царквы, прычым іх памер і колькасць сведчылі, што трапіць яны туды маглі іменна ў час будаўніцтва, а не пазнейшых перабудоў[3]. На той час царква лічылася адзіным захаваным помнікам сакральнага дойлідства вялікамараўскіх часоў на тэрыторыі былой Чэхаславакіі[4]. Аднак пры датаванні трэба ўлічваць і магчымасць другаснага забруджвання магіл будаўнічым матэрыялам. У 2013 годзе калектыў даследчыкаў прааналізаваў кавалак дрэва з будынка дэндрахраналагічнымі метадамі і датаваў яго 951 годам[5], такім чынам аднёсшы будаўніцтва царквы да 2-й палавіны 10 ст. Блізкае датаванне (год 925 ± 60) даў таксама радыевугляродны аналіз[6]. Тым не менш, сярод навукоўцаў няма поўнай згоды адносна дакладнага часу ўзвядзення царквы[7]. У апошні час археалагічныя даследаванні ў Копчанах прысвечаны гістарычнай рэканструкцыі краіны і яе насельніцтва, асабліва ў IX—X стагоддзях.
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia