Царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла (Маляшы)
Царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Маляшах — парафіяльная праваслаўная царква. Яна належыць да благачынія Бельск Падляскі Варшаўска-Бельскай дыяцэзіі Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Існуючая сёння царква была пабудавана ў пачатку 1950-х гадоў і асвячона ў 1954 годзе. Раней на тым жа месцы была цагляная царква, пабудаваная ў 1870 годзе і разбураная нямецка-фашысцкімі акупантамі ў 1944 годзе. Сёння царква ўяўляе сабой драўляны будынак, зрубавай канструкцыі. У пярэдняй частцы знаходзіцца вежа прамавугольнай формы. Цынкавы дах. Вежа ўвянчаная купалам-цыбулінай. Вакол царквы мураваная сцяна з 1950-х гадоў. Інтэр'ер быў грунтоўна адрамантаваны ў 1990-х гадах. Быў пазалочаны іканастас. У 2011-2012 гадах, адноўлены фасад, колер зменены са светла-карычневага на сіні. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia