Царква Усіх Святых (Бягомль)
Царква Усіх Святых — праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Бягомль (Докшыцкі раён). Размешчана на вуліцы Кастрычніцкай, 1. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Гісторыя![]() Бягомльская царква ўсіх Святых (Свята-Раства-Багародзіцкая царква) пабудаваная ў другой палове XIX стагоддзя ў рэтраспектыўна-рускім стылі. Драўляная царква ў Бягомлі была збудаваная ў 1783 годзе як грэка-каталіцкая, па фундацыі капітулы Віленскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі, якая была ўласнікам Бягомля. У 1877 годзе пачалося будаўніцтва новай царквы, праектны кошт якой быў разлічаны на 29.764 руб., з якіх 12.181 руб. пакрылі прыхаджане, а рэшту - расійская казна. Драўляная царква мела быць разабраная з-за старасці[1]. У міжваенны час царква была зачыненая савецкімі ўладамі і перабудаваная на бровар. У пасляваенныя гады ў будынку царквы далей была вінакурня. Савецкім часам будынак не рэстаўраваўся, з-за чаго паступова стаў непрыгодным. Зараз цалкам зруйнавана задняя сцяна, у правай сцяне ўзнік значны пралом з абрушэннем цаглін. Фактычна ў сённяшніх умовах царква да аднаўлення не прыдатная, нягледзячы на тое, што знаходзіцца пад аховай беларускай дзяржавы як гістарычны помнік. У зборніку «Хрысціянскія храмы Беларусі на фотаздымках Яна Балзункевіча. Пачатак 19 стагоддзя», надрукаваных у 2000 годзе РУП Выдавецтва «Ураджай», пад змешчанай фотаздымкам храма напісана, што царква не захавалася. Відаць, гэтая фраза хуткім часам стане сапраўднасцю, бо прынятыя вернікамі Бягомля і праваслаўным святаром намаганні па захаванні і аднаўленні царквы не прывялі да якога-небудзь выніку, хоць рэканструкцыя царквы ёсць адной з задач Докшыцкага райвыканкама. Набажэнствы праводзяцца ў былым прыёмным пакоі значна паменшанай, амаль да ўзроўню паліклінікі, Бягомльскай раённай бальніцы. У 2010-я гады побач з руінамі царквы была збудаваная новая, невялікага памеру, царква, у якой рэгулярна адбываюцца набажэнствы.
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia