Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай (Нягневічы)
Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай — праваслаўны храм у в. Нягневічы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. ГісторыяУ цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1795 г. з цэглы як касцёл, які ў 1861 г. пераасвячоны ў праваслаўную царкву. Побач пастаўлена мураваная двух’ярусная чатырохгранная званіца. АрхітэктураПомнік архітэктуры класіцызму. Вырашана кампактным прамавугольным аб’ёмам з трохграннай апсідай, над якой двухсхільны дах пераходзіць у вальмавы і выходзіць на галоўны фасад вузкім трохвугольным. У яго тымпане арачнае акно-біфорыум дэкарыравана сандрыкам на дэнтыкулах. Сцены расчлянёны высока ўзнятымі арачнымі аконнымі праёмамі, крапаваны пілястрамі ў прасценках. Інтэр’ерМалітоўную залу 2 рады 4 прафіляваных слупоў і перакінутыя праз іх аркады падзяляюць на 3 нефы. Пры ўваходзе абмежаваны прытвор, над якім на 4 слупах размешчаны хоры. Абраз другой палавіны 18 ст. «Святое сямейства». ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia