Царква ў гонар абраза Божай Маці «Жываносная крыніца» (Коханаўка)
Царква ў гонар абраза Божай Маці «Жываносная крыніца» — мураваны праваслаўны храм у в. Коханаўка Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Знаходзіцца за 3 км на поўнач ад вёскі, у лесе. ГісторыяСучасны храм пабудаваны ў 1992 годзе на месцы бажніцы, якая існавала ў XVIII стагоддзі. Пры прыходзе дзейнічае сястрыцтва ў імя блаславёнай Валянціны Мінскай і казацтва. АрхітэктураПабудавана з цэглы. Вырашана 4-часткавай падоўжна-восевай кампазіцыяй: прамавугольныя ў плане аб’ёмы прытвора, трапезнай, малітоўнай залы, апсіды. Архітэктурная рытміка заснавана на нарастанні 2-схільных дахаў, завершаных над прытворам, малітоўнай залай і апсідай цыбулепадобнымі галоўкамі. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі. Малітоўная зала перакрыта корабовым скляпеннем. Мастацка-дэкаратыўным акцэнтам інтэр’ера з’яўляецца 3-ярусны іканастас[1]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia