Царква ў імя святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца (Камсамольская)
Царква ў імя святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца — колішняя царква на паўночна-заходняй ускраіне вёскі Камсамольская (Пукава) Капыльскага раёна. ГісторыяЦарква пабудавана ў 1857 годзе з цэглы на месцы старога храма на сродкі прыхаджан і мясцовага памешчыка Тамаша Ёдкі[1][2]. У 1895 годзе ўзведзена з дрэва царкоўнапрыходская школа[2]. Пасля рэвалюцыі царква прапрацавала нядоўга. 10 студзеня 1933 года быў арыштаваны і змешчаны пад варту настаяцель храма — бацька двух дзяцей — Сцяпан Радзівіновіч. У 1936 годзе ён загінуў у лагеры. У час вайны царква дзейнічала. Пасля вайны службы спыніліся, а царкоўнае начынне, кнігі з царкоўнай бібліятэкі і абразы забралі па дамах жыхары вёскі[3]. АрхітэктураБыла вырашана кампактным прамавугольным у плане аб’ёмам, гонтавы дах над якім быў завершаны купалам. 3 франтальнага боку мелася 3-ярусная званіца. Атынкаваныя фасады чляніліся 12 аконнымі праёмамі. Унутры апсіда вылучалася 3-ярусным іканастасам на 33 абразы[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia