Царква ў імя святога вялебнага Елісея Лаўрышаўскага (Мінойты)

Праваслаўны храм
Царква ў імя святога вялебнага Елісея Лаўрышаўскага
53°47′47″ пн. ш. 25°22′19″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Мінойты
Канфесія Праваслаўе
Епархія Лідская епархія
Дата пабудовы 1997 год
Стан дзейнічае
Глобус Беларусі globustut.by/minojty/ind…
Map

Царква ў імя святога вялебнага Елісея Лаўрышаўскага — драўляны праваслаўны храм у в. Мінойты Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на могілках.

Гісторыя

Будаўніцтва храма было распачата ў кастрычніку 1995 года. 2 лістапада 1997 года храм быў асвячоны епіскапам Гурыем[1].

Архітэктура

Пабудавана з дрэва. Вырашана прамавугольнымі ў плане аб’ёмамі малітоўнай залы і апсіды, накрытых пластычным дахам з заломам, завершаным па ўскрайках цыбулепадобнымі галоўкамі. Уваход вылучаны 2-слуповым ганкам пад 2-схільным пакрыццём. Абшытыя сайдзінгам фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі[2].

Зноскі

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya