Царква ў імя святога прападобнага Сергія Раданежскага (Мілавіды)
Царква ў імя святога вялебнага Сергія Раданежскага — праваслаўная царква ў в. Мілавіды (Баранавіцкі раён) на могілках. Помнік архітэктуры сінадальнага кірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. ГісторыяУ вёсцы Мілавіды раней існавалі спачатку Барысаглебская царква. Першае апісанне драўлянай Барысаглебскай царквы вёскі Мілавіды маецца ў дакументах Візітаў уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гадоў, што захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. Царква была пабудавана па фундацыі паноў Баканоўскага і мсціслаўскага войскага Корсака. Святаром прыходу быў Раман Трахімовіч. Прыход аб’ядноўваў 112 прыхаджан. Пазней існавала царква ў гонар Увядзення у храм Прасвятой Багародзіцы, на месцы апошняй стаяў высокі васьміканечны крыж пасярод закінутых могілак. З папярэдніх цэркваў захаваліся храмавыя іконы, якія размяшчаюцца ў дзеючым храме. Мураваная царква ў імя святога прападобнага Сергія Раданежскага пабудавана ў 1865 годзе. Казной было выдаткавана 6991 рубель 69 капеек. Настаяцелем храма быў Васіль Кудраўцаў, пасвечаны 14 лістапада 1888 года. ![]() У выданні «Гродненский православно-церковный календарь. Православие в Брестско-Гродненской земле в конце XIX века» згадваецца мураваная царква з мураванай званіцай, абнесеная драўлянай агароджай, узведзеная ў в. Мілавіды на сродкі ўрада і вернікаў. Пры царкве было заснавана брацтва з 1891 года, царкоўна-прыходскае папячыцельства, працавала царкоўная школа ў Навасадах з 19 навучэнцамі хлопчыкамі і народнае вучылішча ў Мілавідах з 50 навучэнцамі хлопчыкамі. На могілках пры вёсцы Навасады размяшчалася старадаўняя закінутая царква. У склад прыхода ўваходзілі вёскі Мілавіды, Кадычыцы, Кулікі, Навасады, Скарынкі, Ямічна. Да царквы належала 934 прыхаджан мужчын і 904 жанчын, а разам 1838 чалавек. Памятныя кніжкі Гродзенскай губерніі захавалі нам імёны яшчэ некаторых настаяцеляў Царквы ў імя святога вялебнага Сергія Раданежскага вёскі Мілавіды (даты пададзены па гадах выхаду Памятных кніжак Гродзенскай губерніі):
АрхітэктураЧатырохчасткавую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць трох’ярусная чатырогранная званіца, трапезная, папярочная прамавугольная ў плане малітоўная зала, апсіда. У сілуэце пануюць цыбулепадобныя галоўкі над дахам галоўнага аб’ёму і сферычным купалам званіцы. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі, руставанымі архівольтамі. Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia