Царква ў імя святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі (Гродна)
Царква ў імя святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі — мураваны праваслаўны храм у горадзе Гродна. Знаходзіцца за Пакроўскім кафедральным саборам на вул. Ажэшкі, 23. ГісторыяПабудавана ў 1995 годзе з цэглы. 24 ліпеня 1995 года патрыярх Алексій ІІ асвяціў храм і заклаў у яго сцяну капсулу з патрыяршай граматай. АрхітэктураАрхітэктарам з’яўляецца Віктар Якаўлевіч Глухаў. Храм вырашаны цэнтрычным крыжовым аб’ёмам, завершаным у цэнтры шатром з цыбулепадобным купалам на высокім барабане-чацверыку. Кампазіцыя галоўнага фасада пабудавана на рытмічным нарастанні 2-гранных шчыпцоў прытвора, крылаў асноўнага аб’ёму і граняў барабана. Плоскасныя сцены і паўкруглая прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі. Уваход вырашаны арачным перспектыўным парталам. Высокі цокаль, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, якія асвятляюць ніжнюю царкву, асобныя ўваходы ў цокаль арганізаваны праз бакавыя сходы. Уваход у рызніцу арганізаваны праз высокую тэрасу каля апсіды[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia