Цар-агонь
«Цар-агонь» — сёмы студыйны альбом беларускага этна-трыа Троіца, выдадзены 2 лістапада 2018 года. Альбом, грошы на які збіраліся з дапамогай краўдфандзінгу[1], стаў першай працай гурта за сем гадоў і адрозніваецца ад папярэдняй кружэлкі Зімачка большай камернасцю і аскетычнасцю гучання.[2] Пра альбомУсе спевы, прадстаўленыя ў альбоме, былі сабраны Іванам Кірчуком у фальклорных экспедыцыях па Беларусі.[2] Па словах музыкаў, запісваючы альбом, яны не імкнуліся выбудаваць "сцяну гука", дамагчыся эфекта вялікага аркестра ці хора. Наадварот - ім жадалася максімальна наблізіцца да слухача, каб пры знаёмстве з альбомам узнікала адчуванне, быццам гурт грае недзе побач, "у суседнім пакоі вясковай хаты".[2] Прэм'ера першай кампазіцыі "Святая зямля" адбылася 27 сакавіка 2018 года. Саму песьню Іван Кірчук прысьвяціў 100-годзьдзю Беларускай Народнай Рэспублікі з такімі словамі: «За усё, што мы маем i будзем мець — нiзкi паклон продкам!»[3] У альбоме прысутнічаюць як абрадавыя спевы: "Яшчар", "Цар-агонь", "Шчадруха", так і балады ("А ў нядзельку"), а таксама складаныя па структуры кампазіцыі накшталт "Мядзведзь", складзенай з трох частак, прысвечанай беларускаму святу Камаедзіцы. РэцэнзііАльбом быў сустрэты пераважна станоўчымі рэцэнзіямі: на міжнародным партале beehy.pe ён трапіў у васьмёрку лепшых беларускіх альбомаў па выніках 2018 года. Аўтар артыкула адзначае, што гэта бездакорна выкананы матэрыял, але ў дыскаграфіі гурта ёсць і больш цікавыя альбомы.[4] Трэкліст
Удзельнікі запісу
Запіс зроблены ў Studio Super8, Мінск, Беларусь. 2017-2018 г. Запіс, звядзенне і мастэрынг: Барыс Ланькоў. ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia