Целяшоўскі сельсавет (Слаўгарадскі раён)
Целяшо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Целяшы. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Прапойскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Прапойскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 23 мая 1945 года Прапойскі раён быў перайменаваны ў Слаўгарадскі. 30 лістапада 1961 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Гіжэнкаўскага сельсавета[1]. 22 лістапада 1963 года цэнтр Гіжэнкаўскага сельсавета Чавускага раёна Магілёўскай вобласці перанесены ў вёску Целяшы, сельсавет перайменаваны ў Целяшоўскі[2]. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Слаўгарадскага раёна. 15 студзеня 1965 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Гіжэнка, сельсавет перайменаваны ў Гіжэнкаўскі[3]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia