Цыганка (балада)
«Цыганка» — балада Тамаша Зана, напісаная ў 1820 годзе і заснаваная на беларускім народным паданні. СюжэтДзяўчына-сірата плача і сумуе па каханаму Ясю, якога ўланы забралі на вайну. Не дачакаўшчыся вяртання, яна шукае пацехі ў варажбе цыганкі, якая прадракае, што ён абавязкова вернецца. Тым часам уланы вяртаюцца з вайны і нясуць у труне цела забітага Яся, а дзяўчына, не маючы моцы перажыць смерць каханага памірае. Балада мае патрыятычную ідэю, Аўтар сцвярджае, што смерць хлопца не была дарэмнай, бо ён аддаў жыццё за волю роднага края. Твор завяршае канцоўка: «лепей смерць, чым няволя». Фальклорны матэрыялЯк адзначае Станіслаў Станкевіч, балада з'яўляецца вяршыняй намаганняў паэта ў галіне выкарыстання народага элементу[1].Тамаш Зан заснаваў змест твора на шырока распаўсюджанай ў Беларусі народнай песні[2][3][4][5][6], у якой гаворыцца пра тое, як жонка альбо сястра (радзей каханка) марна сумуе ды чакае вяртання з вайны свайго мілага. Урэшце, доўгачаканы вяртаецца, але нежывы. Сцэна чараў цыганкі таксама заснаваная на народных таемствах. Цыганка ўбівае яйка ў ваду і паказвае дзяўчыне прывід каханага, які вяртаецца з вайны. Падобны спосаб чараў практыкавалі на Наваградчыне:
Моўныя асаблівасціНароднасць балады дасягае найбольшага выяўлення ў стылі і мове, выкарыстоўваючы простыя выразы і звароты, зачэрпнутыя з народнай песні. Пісьменнік і публіцыст Мар'ян Гавалевіч заўважыў, што:
Як адзначае Станіслаў Станкевіч, у баладзе шмат такіх параўнанняў, як «малако з крывёй твой твар», «лён, не валасы, у касе», якія ахвотна выкарыстоўвае народная песня. У народным стылі звяртаецца цыганка да дзяўчыны, называючы яе «мая лілея!», «галубка!», «зязюлька!», а таксама сяміскладовы верш балады блізкі да народай песні[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia