Цыкадавыя
Auchenorrhyncha — падатрад насякомых з атраду Hemiptera. Вядома больш за 40 000 відаў. АпісаннеСярэдняга і дробнага памеру насякомыя, даўжыня цела звычайна ад 2 да 38 мм; найбуйнейшы від дасягае 95 мм у даўжыню і ў размаху крылаў да 13 см (Fulgora laternaria). Цела зеленаватае, бурае, радзей чорнае або плямістае. Для цыкадавых характэрна нерухомае сучляненне галавы з грудзямі. 2—З простыя вочкі паміж вялікімі складанымі вачыма, колюча-сысучыя ротавыя органы. Вусікі кароткія, тоўстыя, трохчленікавыя. Аснова трохчленікавага хабатка знаходзіцца ля задняга краю галавы каля асновы пярэдняй пары ног; хабаток падагнуты ўніз і назад[1]. Пярэднія крылы перапончатыя або хіцінізаваныя з папярочным і падоўжным жылкаваннем. Лапкі трохчленікавыя. Пярэднія і сярэднія ногі хадзільныя, заднія найчасцей скакальныя. Многія віды маюць гукавы апарат (пявучыя цыкады). Пашырэнне і экалогіяПашыраны пераважна ў тропіках. Жывуць на травяністай расліннасці, лічынкі часам у глебе. На Беларусі адзначана каля 100 відаў з сямействаў гарбатак, пенніц і цыкадак. Кормяцца сокамі раслін, рэдка — грыбамі. Валодаюць складанай гукавой (пеўчыя цыкады) і вібрацыйнай камунікацыяй, выдаюць сігналы некалькіх тыпаў, звязаныя з размнажэннем і канкурэнтнымі ўзаемадзеяннямі. Яйцы адкладваюць звычайна ў зробленыя яйцакладам надрэзы на сцёблах або чаранках лісцяў раслін. Лічынкі праходзяць у развіцці 5 узростаў. Як правіла, ад 1 да 3-4 пакаленняў у год, лічынкі некаторых пеўчых цыкад развіваюцца да 17 год. У асобных цыкадавых з сямейства Aetalionidae і Membracidae развіты клопат аб патомстве. Сустракаюцца шкоднікі сельскагаспадарчых раслін, ёсць пераносчыкі вірусных і іншых хвароб. ВывучэннеДаследчыкі прадстаўнікоў падатраду (cicadologist) аб’яднаны ў міжнародным таварыстве International Auchenorrhyncha Society, якое праводзіць свае інтэрнацыянальныя кангрэсы (7-ы ў 1990 годзе ў ЗША, 8-ы ў 1993 у Грэцыі, 9-ы ў 1997 у Аўстраліі, 10-ы ў 1999 ва Уэльсе, 11-ы ў 2002 у ФРГ[2], 12-ы ў 2005 годзе ў ЗША[3], 13-ы ў 2010 у Францыі[4], 14-ы ў 2013 у Кітаі — International Auchenorrhyncha Congress, 7-12 ліпеня 2013, Yangling, Шэньсі, China)[5]. СістэматыкаРаней усіх прадстаўнікоў Auchenorrhyncha адносілі да атрада раўнакрылых (Homoptera), які быў прызнаны парафілетычным і уключаным пасля ў атрад паўцвердакрылых (Hemiptera)[6][7]. Ніжэй прыводзіцца класіфікацыя Auchenorrhyncha па Dietrich (2003)[8]:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia