Цынцынаційскі ўніверсітэт
Цынцынаційскі ўніверсітэт (англ.: University of Cincinnati) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Цынцынаці ў штаце Агая, ЗША. Агульная характарыстыкаЗаснаваны ў 1819 годзе як Цынцынаційскі каледж, гэта старэйшая вышэйшая навучальная ўстанова ў Цынцынаці, у якой штогод навучаецца больш за 40 тысяч студэнтаў, што робіць вучэльню другім па велічыні ўніверсітэтам у штаце Агая. Універсітэт мае 14 каледжаў з праграмамі ў галіне архітэктуры, бізнесу, адукацыі, тэхнікі, гуманітарных і прыродазнаўчых навук, права, музыкі і медыцыны. Медыцынскі каледж уключае навучальны шпіталь і некалькі біямедыцынскіх даследчых лабараторый. Універітэт таксама быў першай ВНУ, якая ўкараніла мадэль кааператыўнага навучання. Вучэльня класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Па дадзеных Нацыянальнага навуковага фонду ЗША, універсітэт выдаткаваў 480 мільёнаў долараў на даследаванні і распрацоўкі ў 2018 годзе, што паставіла яго на 54-е месца ў краіне. Структура
Гл. таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia