Цытаспароз

Цытаспароз — некрозна-ракавае грыбковае захворванне, якое выклікае ўсыханне пладовых і лясных дрэвавых парод[1]. Выклікаецца грыбам з роду цытаспора (Cytospora)[2].

Развіццё і сімптомы пашкоджання цытаспарозам

Цытаспарозам пашкоджваюцца дрэвы і хмызнякі семечкавых парод, аслабленыя ў выніку падмярзання, засухі, сонечных апёкаў, несвоечасовай абрэзкі і т.д. Цытаспароз выклікае засыханне асобных участкаў кары, затым надыходзіць гібель асобных галін і цэлых дрэў. На пашкоджаных участках кара набывае чырванавата-карычневы колер. Пры спробе аддзяліць яе ад драўніны яна не адслойваецца, а раскудзельваецца. На ўсёй паверхні пашкоджанай кары бачныя дробныя чорныя грудкі (пікніды) з скапленнямі спор грыба[3].

Меры аховы

Прафілактычныя мерапрыемствы: павышэнне зімаўстойлівасці дрэў і іх супраціўляльнасці захворванню. Пабел позняй восенню штамбаў і асноўных галін вапнай. Абарона раслін ад механічных пашкоджанняў. Своечасовая і правільная абрэзка дрэў з выдаленнем пашкоджаных галін.

Лячэбныя мерапрыемствы: выразка вострым нажом пашкоджаных участкаў кары да драўніны, Дэзінфекцыя ран 1-2%-ным растворам меднага купарваса або жалезнага купарваса і абкітоўка іх садовым варам[4].

Крыніцы

  1. Цитоспороз // Сельско-хозяйственный энциклопедический словарь. — М.: Советская энциклопедия. Главный редактор: В. К. Месяц. 1989.
  2. Соколова Э. С. Цитоспороз в зелёных насаждениях Москвы // Лесной вестник (1997—2002). 1999. № 2. С. 57-63.
  3. Корчагин 1987.
  4. жизнь, Редакция журнала Наука и. Как защитить сад от вредителей и болезней (руск.). www.nkj.ru (1 сакавіка 2019). Праверана 7 жніўня 2024.

Літаратура

  • Корчагин В. Н. Защита растений от вредителей и болезней на садово-огородном участке. — М.: Агропромиздат, 1987. — 317 с.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya