Цэлесцін (мінерал)
Цэлесці́н[2] — мінерал класа сульфатаў, сульфат стронцыю, SrO2. УласцівасціКрышталізуецца ў рамбічнай сінгоніі. Утварае таблітчастцыя і прызматычныя крышталі, зярністыя, шкарлупістыя агрэгаты. Колер блакітны, белы, шэры, чырванаваты, зеленаваты, зрэдку бясколерны. Бляск шкляны. Крохкі. Цвёрдасць 3—3,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 3,9—4 г/см³. Змяшчае да 56,41 % SrO, часта прымесі CaO ў суадносінах 1:1 да аксіду стронцыю і да 20—26 % аксіду барыю. Паходжанне і радовішчыМае метасаматычнае, вулканагенна-асадкавае, жыльнае эпігенетычнае, асадкавае і інш. паходжанне. Трапляецца ў выглядзе ўкрапанікаў, гнёзд, жэод, канкрэцый, буйных лінзавадобных і жылападобных цел. Радовішчы ў Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Іране, ЗША, Кітаі, Канадзе, Мексіцы, Расіі, Турцыі і інш. ВыкарыстаннеЦэлесціт з’яўляецца асноўнай рудой на стронцый. Выкарыстоўваецца пры вырабе марозаўстойлівай сталі ў чорнай металургіі, у вытворчасці феерверкаў і трасіруючых куль, шкла і керамікі, у радыёэлектроніцы, пры рафінаванні бураковага цукру. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia