Цэнтральны архіў КДБ Беларусі

Цэнтральны архіў КДБ Рэспублікі Беларусь (ЦА КДБ Рэспублікі Беларусь) — ведамасны архіў Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі, які захоўвае дакументы цэнтральнага апарата арганізацыі, дакументы арганізацый непасрэднага падпарадкавання і іншых арганізацый[1]. Размяшчаецца ў будынку ведамства па праспекце Незалежнасці, 17[2]. Начальнікам Цэнтральнага архіва КДБ Беларусі з’яўляецца Дзмітрый Варапаеў[3].

Паводле архіўнага закона 1994 года, усе ведамасныя архівы і галіновыя фонды былі аднесены да Нацыянальнага архіўнага фонду Беларусі (НАФ). У 1996 г. кіраўніцтвам архіўнай службы зацверджана Палажэнне аб умовах і парадку падаўжэння тэрмінаў захоўвання дакументаў НАФ, які даваў галіновым фондам права пастаяннага захоўвання дакументаў на аснове ліцэнзій. Падаўжаліся пагадненні і з усімі астатнімі міністэрствамі і цэнтральнымі органамі кіравання. Падаўжэнне гэтых тэрмінаў на практыцы азначала пастаяннае захоўванне архіўных комплексаў ці іх частак непасрэдна ў ведамствах[4][1].

Паколькі Цэнтральны архіў КДБ Беларусі, паводле заканадаўства, з’яўляецца часткай НАФ, інфармацыя пра яго ўключана ў Дзяржаўны фондавы каталог паводле якога ён захоўвае каля 200 тысяч адзінак захоўвання з 1918 года[1].

У перыяд 1992—2012 гг. на аснове матэрыялаў дзяржаўных архіваў і архіваў органаў КДБ і МУС была сфарміраваная база даных «Звесткі пра неабгрунтавана рэпрэсаваных грамадзян Беларусі», якая змяшчае інфармацыю пра рэпрэсаных і рэабілітаваных на тэрыторыі краіны ў 1920-1950-х гг. Агулам база даных змяшчае 181 тыс. запісаў. Аднак, гэтая база даных даступная толькі для службовага карыстання, што з’яўляецца сур’ёзным недахопам, што ўскладняе працэс выкарыстання дакументаў[1].

Крыніцы

  1. а б в г Иванова, О. С. Архивоведение : электронный учебно-методический комплекс для специальностей: 1-23 01 13 «Историко-архивоведение», 1-26 02 04 «Документоведение (по направлениям)», 1-21 03 01 «История (по направлениям)» / О. С. Иванова ; БГУ, Исторический фак., Каф. источниковедения. — Минск : БГУ, 2022. — 382 с. : табл. — Библиогр.: с. 295—297.
  2. Контакты | Комитет государственной безопасности Республики Беларусь (руск.). www.kgb.by. Праверана 5 чэрвеня 2025.
  3. Начальник Центрального архива КГБ Беларуси: сегодня белых пятен в уголовном деле о Хатыни нет (руск.). SB.BY. Праверана 5 чэрвеня 2025.
  4. Жумарь С. В. Ведомственные архивы и отраслевые фонды Республики Беларусь. — Минск, 2005. — 152 с.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya