Цэнтральны дзяржаўны ўніверсітэт

Цэнтральны дзяржаўны ўніверсітэт
англ.: Central State University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Central State University
Заснаваны 1887
Студэнты 4 021[1]
Краіна
Размяшчэнне Уілберфорс, Агая, ЗША
Сайт centralstate.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цэнтральны дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Central State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў мясцовасці Уілберфорс у штаце Агая, ЗША.

Агульная характарыстыка

Гэта гістарнычна "чорны" ўніверсітэт, у якім большасць студэнтаў традыцыйна складаюць афраамерыканцы. Заснаваная заканадаўчым сходам штата ў 1887 годзе ў якасці двухгадовай праграмы для настаўнікаў і прамысловых работнікаў, вучэльня першапачаткова размяшчалася пры Уілберфорскім універсітэце, чатырохгадовай установе класічнай акадэмічнай вышэйшай навучальнай установе. Першапачаткова вучэльня была вядома як Аб'яднаны нармальны і прамысловы дэпартамент (фактычна — каледж). У 1941 годзе каледж атрымаў права адкрыць першую чатырохгадовую навучальную праграму, у 1947 годзе атрымаў статус незалежнай установы адукацыі і ў 1951 годзе быў перайменаваны ў Цэнтральны дзяржаўны каледж. З далейшым развіццём ён атрымаў статус універсітэта ў 1965 годзе.

Структура

  • Каледж бізнесу
  • Каледж адукацыі
  • Каледж інжынерыі, прыродазнаўчых навук, тэхналогій і сельскай гаспадаркі
  • Каледж гуманітарных навук, мастацтваў і сацыяльных навук

Гл. таксама

Крыніцы

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya