Цэнтр гарадскога жыцця
«Цэнтр гарадскога жыцця» — прыватная адукацыйна-культурная ўстанова, якая існавала ў Гродне ў 2016—2021 гадах. Стваральнік і дырэктар установы — журналіст, менеджар культуры і грамадскі актывіст Павел Мажэйка. Гісторыя«Цэнтр гарадскога жыцця» з'явіўся ў 2016 у частцы памяшканняў прыватнай гродзенскай галерэі «Крыга». На момант адкрыцця Цэнтра галерэя была ўжо вядомым месцам на мапе культурнага жыцця Гродна, дзе рэгулярна адбываліся выставы, тэматычныя сустрэчы, прэзентацыі кніг, лекцыі і кінапрагляды[1]. У 2018 годзе Цэнтр пераехаў ва ўласнае большае памерам памяшканне ў адноўленай гістарычнай камяніцы на вуліцы Кірава, 3[2]. У «Цэнтры гарадскога жыцця» адбываліся грамадскія дыскусіі па важных для гродзенцаў тэмах, такіх як брэнд горада ці безбар'ернае асяроддзе, прэзентацыі кніг ад гродзенскім і мінскіх выдавецтваў, міжнародныя навуковыя канферэнцыі, мастацкія выставы, вечары традыцыйных танцаў[3]. На базе Цэнтра дзейнічала ініцыятыва HrodnaMediaRoom, у межах якой праходзілі сустрэчы з журналістамі, блогерамі і іншымі людзьмі, якія ўплываюць на беларускую інфармацыйную прастору[4]. У Цэнтры адбываліся прэзентацыі навуковага часопіса «Гарадзенскі гадавік» і кніг з серыі «Гарадзенская бібліятэка», у выданні якіх удзельнікаў Павел Мажэйка[5][6]. ![]() У 2018—2019 гадах у Цэнтры праходзіў Міжнародны фестываль дакументальнага кіно WATCH DOCS Belarus. У 2019 годзе «Цэнтр гарадскога жыцця» стаў адзіным у Беларусі месцам, дзе можна было пабачыць выставу па выніках конкурса World Press Photo. У 2019—2020 гадах у «Цэнтры гарадскога жыцця» прыходзіў літаратурны фестываль «Прадмова». Падчас першай хвалі пандэміі каранавіруса ў красавіку 2020 года «Цэнтр гарадскога жыцця» стаў пляцоўкай, дзе валанцёры шылі маскі і халаты, а таксама збіралі ахоўныя экраны для медыкаў. Валанцёры сабралі на базе Цэнтра каля 10 тысяч ахоўных экранаў для твараў, пашылі і размеркавалі ў медычныя ўстановы некалькі тысяч ахоўных супрацьчумных касцюмаў[7]. У верасні 2020 года «Цэнтр гарадскога жыцця» стаў пляцоўкай для выступаў актораў, якія сышлі або былі звольненыя з Гродзенскага драмтэатра па палітычных матывах[8]. Пераслед і ліквідацыя![]() 19 сакавіка 2021 года ў «Цэнтры гарадскога жыцця» адчынілася выстава мастака Алеся Пушкіна «Пушкін у Гародні». На ёй былі выстаўленыя мастацкія прапановы роспісаў для гродзенскага Старога замка і творы мастака розных гадоў. Пракурор горада Уладзімір Клішын палічыў, што адна з работ парушае заканадаўства Беларусі «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму» і 30 сакавіка звярнуўся ў Эканамічны суд Гродзенскай вобласці з просьбай ліквідаваць установу[9]. Супраць Паўла Мажэйкі і Алеся Пушкіна завялі крымінальную справу нібыта за рэабілітацыю нацызму[10][11]. Іск пракуратуры аб ліквідацыі «Цэнтра гарадскога жыцця» разгледзелі ў Эканамічным судзе Гродзенскай вобласці 12 траўня 2021 года[12]. Установу ліквідавалі, нягледзячы на апеляцыю дырэктара і сумнеўныя доказы пракуратуры, а таксама тое, што пад зваротам у абарону Цэнтра падпісалася 1272 чалавекі[13][14]. У падтрымку Цэнтра публічна выказваліся дзеячы культуры і мастацтва Гродна. Дырэктар Павел Мажэйка сцвярджаў, што справа аб ліквідацыі ўстановы — палітычная[15]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia