Цэркаспароз бульбы

Цэркаспароз бульбы[1] — грыбковае захворванне бульбы, выкліканае відам Mycovellosiella concors (сін. цэркаспора бульбяная (Cercospora concors)), які адносіцца да аскаміцэтаў.

Апісанне

Развіццю грыба спрыяе вільготнае надвор’е. Праяўляецца ў другой палове вегетацыі, пры моцным пашкоджванні лісце засыхае, аднак у цэлым вялікай шкоды хвароба не наносіць[2].

Сімптомы

Хвароба праяўляецца на ніжнім баку лісця расліны ў выглядзе дробных расплывістых, зеленавата-жоўтых плям, якія потым разрастаюцца і дасягаюць 1 см у дыяметры. На ніжнім баку лісця плямы пакрыты брудна-фіялетавым налётам канідый. Зімуе ўзбуджальнік у пасляўборачных рэштках раслін[1].

Меры барацьбы

Для барацьбы з захворваннем патрэбны правільны севазварот, знішчэнне пасляўборачных рэшткаў, пратручванне пасяўнога матэрыялу, барацьба з пустазеллем, своечасовае ўнясенне ўгнаенняў, захаванне правіл агратэхнікі[1].

Крыніцы

  1. а б в Цэркаспарозы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 299. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  2. Словарь-справочник фитопатолога 1959.

Літаратура

  • Словарь-справочник фитопатолога. — Гос. изд-во сельхоз. лит-ры, 1959. — С. 378—381.
  • Вянгеляускайте А. П., Жуклене Р. М., Жуклис Л. П. Вредители и болезни овощных культур. — М: Агропромиздат, 1989. — 462 с.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya